Больш за 100 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся ў цэнтры Берасця
Больш за сотню чалавек, нягледзячы на суды і масавыя затрыманні, сабралася ў Берасці на акцыі кармлення галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Тэмай для абмеркавання сталі апошнія судовыя працэсы і ціск з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Больш за 100 чалавек, каля 120, сабралася на плошчы Леніна. Людзі стаялі на адлегласці адзін ад аднаго, большасць была ў масках. Людзі абмяркоўвалі затрыманні і судовыя працэсы ў адносінах да праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу і праваабаронцаў.
Адметнасцю акцыі пратэсту стала тое, што на ёй не гучалі лозунгі. Падставай для гэтага маглі быць буйныя штрафы і адміністрацыйныя арышты.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
