Больш за 1000 медыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары
Медыцынскія работнікі выставілі свае патрабаванні аб спыненні агрэсіі ў дачыненні да мірных грамадзян, пра расследаванне катаванняў, аб вызваленні палітычных зняволеных, затрыманых грамадзян на мірных пратэстах, аб прыцягненні да адказнасці сілавых структур і выканаўцаў загадаў, аб своечасовым аказанні медыцынскай дапамогі для зняволеных ды іншыя.
Сярод падпісантаў ліста такія вядомыя ў медыцыне людзі, як Аляксей Цыганоў — доктар-эпідэміёлаг, галоўны доктар, Аляксандр Мрочак — доктар-кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі.
Беларускае Радыё Рацыя