Больш за 1100 беларусаў папрасілі статус уцекача ў краінах ЕЗ у 2020 годзе



Па дадзеных за 2020 год, першы раз па міжнародную абарону ў краіны Еўразвязу звярнуліся 1165 грамадзян Беларусі, гэта вынікае з апублікаванай статыстыкі Eurostat. Найбольшая колькасць з’ехала ў Польшчу — 385 чалавек, Нямеччыну — 140,Францыю —100.

Сярод тых, хто звяртаўся па міжнародную абарону ў мінулым годзе, большасць складаюць мужчыны — 745 чалавек. Практычна палова ўцекачоў — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў (510 чалавек).

У параўнанні з 2019 годам, значна вырасла колькасць уцекачоў у Польшчу — з 30 першасных заяваў да 385, у Чэхію — з 10 да 60 і Літву — з 15 да 80. А колькасць беларусаў, якія звярнуліся па атрыманне статусу ўцекача ў Нідэрляндах, упала больш чым удвая.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: anytime.uk.com