Больш за 120 сокалаў заўважылі ў Маларыцкім раёне Берасцейскай вобласці



Для Беларусі – гэта рэдкая з’ява. Від сокалаў кобчыкі занесены ў Чырвоную кнігу, і гэта самая вялікая чарада такіх птушак, якую толькі назіралі ў Беларусі.

sokallll

Прадстаўнік грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ Андрэй Абрамчук лічыць, што такая з’ява звязана з паляпшэннем экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне:

 – Від гэты гняздзіцца ў Беларусі, але апошняя інфармацыя пра гнёзды датуецца канцом 80-ых, каля 30 гадоў няма звестак пра тое, што гэты від гняздзіцца. Звязана гэта з тым, што падчас Савецкага Саюзу ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўвалі пестыцыды. А цяпер від паступоа аднаўляецца.

Як адзначыў Андрэй Абрамчук, у верасні польскія калегі недалёка ад горада Люблін назіралі таксама чараду сокалоў кобчыкаў, аднак іх колькасць дасягала фактычна трох соцен.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце