Больш за 1200 новых выпадкаў каронавірусу ў Беларусі



Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1263 новыя выпадкі каронавірусу, днём раней было 1315.

Афіцыйна агулам за ўвесь час пандэміі, з канца лютага, у Беларусі захварэлі 115 448 чалавек, паправіліся 96 462 чалавекі (619 за мінулы дзень). За дзень памерлі 7 чалавек, усяго 1053.

Статыстыкі па рэгіёнах няма. Але лякарні амаль паўсюдна запоўненыя хворымі на каронавірус.

Сёння Мінздароўя звярнулася з просьбай да прыватных медыцынскіх цэнтраў дапамагчы ў правядзенні тэставання на каронавірус, гаворка ідзе пра ПЦР-даследаванні.

Беларускае Радыё Рацыя