Больш за 130 сутак адміністрацыйнага арышту за 11-15 кастрычніка
Больш за 130 сутак адміністрацыйнага арышту было прызначана грамадзянам за 11-15 кастрычніка – паведаміў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
На мінулым тыдні ў раённых судах Менска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Людзей прыцягвалі да адказнасці за «дробнае хуліганства», «непадпарадкаванне міліцыі» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Не менш за 9 чалавек было асуджана агулам да 133 дзён адміністрацыйнага арышту, яшчэ двое атрымалі штрафы — агулам 1 160 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя