Больш за 150 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Берасця (абноўлена)



Каля 150 чалавек сабрала штотыднёвая акцыя ў Берасці.

Такая колькасць людзей чарговы раз выйшла пратэставаць супраць працы акумулятарнага заводу. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праз мегафон паведамілі, што сход — незаконны.

Пратэстоўцы распавялі пра тое, чаму яны працягваюць выходзіць:

– Гэта насамрэч шкодна, скрозь поўны падман, народ трымаюць за нейкі статак. Патрабаванні – пакуль не будзе вісець замок на плоце, там не будзе ніводнай душы, тады напэўна супакоіцца. Ёсць сэнс усім выходзіць.

– Выходзім увесь час ужо недзе паўтары гады кожную нядзелю прыходзім і ўдзельнічаем.  Змагаемся супраць гэтага заводу, каб яго нарэшце знеслі ці нешта іншае там пабудавалі. Я не веру ва ўсе гэтыя адпіскі, як было раней, так усё і працягваецца.

Удзельнікі акцыі абмеркавалі і асудзілі апошняе здарэнне падчас „Свінцовай варты” з актывісткай Марыяй Галалюк. На дадзены момант па справе напісана заява ў міліцыю і праводзіцца праверка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота tut.by