Больш за 160 арганізацыяў патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў
Сумесная заява замежных арганізацыяў у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, апублікаваная на сайце Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека.
«Асуджаем сістэматычныя адвольныя затрыманні, збіцьцё і катаванні, якім яны падвяргаюцца. Нягледзячы на поўнамаштабныя рэпрэсіі з боку ўладаў, беларускія праваабаронцы працягваюць барацьбу за абарону правоў чалавека. Натхнёныя іх адвагай, таксама не спынімся ў нашай барацьбе за вызваленьне тых з іх, хто затрыманы, пакуль яны не апынуцца на волі і не змогуць свабодна і бесьперашкодна працягваць сваю праваабарончую працу», — гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, што па ранейшаму знаходзяцца ў няволі:
Саршыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, і яго намеснік
Валянцін Стэфановіч, а таксама Ўладзімер Лабковіч, юрыст і сябра «Вясны»
Леанід Судаленка
Тацьцяна Ласіца
Марфа Рабкова
Андрэй Чапюк
А таксама Алег Граблеўскі з Офісу па правах людзей з інваліднасьцю застаюцца пад арыштам з другой паловы 2020-пачатку 2021 года.
Беларускае Радыё Рацыя