Больш за 200 медыкаў Віцебска падпісаліся пад лістом за новыя выбары
Медыкі Віцебска падпісваюцца пад лістом з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў краіне і правесці новыя прэзідэнцкія выбары, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Свае подпісы пад адкрытым зваротам пакінулі ўжо 236 медыцынскіх работнікаў. Медыкі не прызнаюць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і патрабуюць правесці новыя – сумленныя, празрыстыя, з прысутнасцю назіральнікаў.
Таксама яны патрабуюць цалкам абнавіць склад ЦВК і іншых выбарчых камісій. Сярод іншых патрабаванняў – спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, вінаватых у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, а таксама тых, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыях на выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя
