Больш за 2,5 мільёна чалавек ва ўсім свеце памерлі ад каронавірусу



Больш за 2,5 мільёна чалавек ва ўсім свеце памерлі ад захворвання, выкліканага новым каронавірусам, паводле падлікаў Універсітэта Джонса Хопкінса.

Як паведамляецца на сайце ўніверсітэта, колькасць памерлых з пачатку пандэміі складае 2 500 770 чалавек. Больш за ўсё памерлых — у ЗША: 506 232 чалавекі. На другім месцы Бразілія (249 547), на трэцім — Мексіка (182 815). Парог у 500 тысяч памерлых быў пераадолены ў ЗША ў панядзелак. Прэзідэнт Джо Байдэн у той жа дзень ушанаваў іх памяць на цырымоніі ў Белым доме. Ён распарадзіўся на пяць дзён прыспусціць сцягі па ўсёй краіне ў знак скрухі пра памерлых у выніку пандэміі.

Беларускае Радыё Рацыя