Больш за 40 млн чалавек знаходзяцца ў нашы дні ў рабстве



Больш за 40 млн чалавек знаходзяцца ў нашы дні ў рабстве, такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе, распаўсюджаным у аўторак Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП).

У МАП паказваюць, што значную долю – за 29 млн або 71% ад агульнай колькасці людзей, прыцягнутых да прымусовай працы, складаюць жанчыны.

Акрамя таго, па ацэнкавых дадзеных арганізацыі, цяпер у свеце выкарыстоўваецца праца прыкладна 152 млн дзяцей ва ўзросце ад пяці да 17 гадоў.

Дзіцячая праца выкарыстоўваецца большай часткай у сельскай гаспадарцы (70,9%), а таксама ў сектары паслуг (17,1%) і ў прамысловасці (11,9%), сведчаць дадзеныя МАП.

interfax.ru

Фота borgenmagazine.com