Больш за 40 тысяч беларусаў з’ехала ў Літву пасля 2020 года
Больш за 40 тысяч беларусаў з’ехала ў Літву пасля 2020. Літва, пасля Польшчы, стала самай актыўнай краінай Еўразвяза, якая выступае супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Літва таксама зʼяўляецца месцам рэгістрацыі шматлікіх беларускіх праваабарончых грамадскіх арганізацыяў, якія ў Беларусі, проста не атрымліваюць афіцыйнага дазволу на рэгістрацыю. Як заўважае Аляксандр Адамковіч з Таварыства беларускай культуры ў Літве, беларуская дыяспара можа зараз ўзяць у свае рукі праблему беларускай адукацыі ў Літве, якая была занядбаная мясцовымі беларусамі.
– Не проста з’ехалі людзі, з’ехалі самыя актыўныя, менавіта нацыяўтваральны пласт. І вельмі страшна, што ён будзе згублены. Таму, магчыма, такая задача, што гэтыя палітычныя бежанцы маглі б больш паклапаціцца і пра беларускае навучанне і сваіх дзяцей не толькі ў Вільні, дзе такія магчымасці ёсць, але і ў іншых гарадах.
Аляксандр Адамковіч з 2009 г. выкладаў беларускую літаратуру на філалагічным факультэце Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі. Зараз з’яўляецца старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве ды Культурнага цэнтра імя Якуба Коласа.
Беларускае Радыё Рацыя