Больш за 6 кг ювелірных вырабаў знайшлі ў цягніку Санкт-Пецярбург – Кіеў
Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку „Санкт-Пецярбург — Кіеў” 6 кг ювелірных вырабаў. Яны былі схаваныя ў міжстолевай прасторы ў адным з вагонаў.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, у чатырох пакетах знаходзілася каля 550 бранзалетаў, ланцужкоў і падвесак. У асноўным гэта вырабы са срэбра, некаторыя маюць пазалоту.
Паводле папярэдніх падлікаў кошт кантрабанды склаў каля 35 тысяч даляраў.