Больш за 90 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў Самалі



У афрыканскім Самалі адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі амаль 100 чалавек. Вядома, што ў выніку выбуху ў Магадышу загінулі прынамсі 17 паліцыянтаў, 73 цывільныя жыхары і чатыры замежнікі.

Паводле Associated Press, замінаваны аўтамабіль узарваўся на загружаным пункце пропуску раніцай. Яго мэтай, на думку паліцыі, была падатковая служба.

Адказнасць за тэракт пакуль ніхто не ўзяў. Звычайна за падобнымі акцыямі стаіць арганізацыя “Аш-Шабаб”, звязаная з Аль-Каідай.