Больш за месяц на рацэ Лясная гінуць рыбы
Гэта пагроза для навакольнага асяроддзя і захавання біялагічных відаў. Прадстаўнік грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Андрэй Абрамчук адзначае, што праблема ня вырашаная, але крок наперад – гэта тое, што яе прызналі:
— Неаднаразова былі сюжэты па тэлевізіі і радыё, званкі зацікаўленых людзей. То бок ахоўнікі і людзі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, першапачаткова не знаходзілі разумення ў арганізацыях і ўстановах, якія павінны адсочваць сітуацыю. Урэшце рэшт аблкамітэт і іншыя інстанцыі прызналі сам факт праблемы, што існуе замор, і сёлета ён, на жаль, таксама адбыўся. Гэта не першы год.
Як падкрэслівае Андрэй Абрамчук, пакуль ня знойдзены шляхі вырашэння праблемы гібелі рыбы. Аднак сфармаваная група экспертаў, якая будзе сачыць за сітуацыяй.
Беларускае Радыё Рацыя