Больш за месяц палітвязню не перадавалі лекі, якія ён павінен прымаць пасля перанесенага раку
Гамяльчанін Яўген Галіч быў затрыманы ў пачатку сакавіка. Увесь час, што ён сядзеў у ІЧУ, правёў без гарманальнага прэпарата, які павінен прымаць рэгулярна пасля раку шчытападобнай залозы, перадае nashaniva.com.

Спачатку Яўгена трымалі па адміністрацыйных артыкулах, пасля завялі крыміналку. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах – (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і (абраза прадстаўніка ўлады). Цяпер ён у гомельскім СІЗА. Галіч прызнаны палітвязнем.
У мужчыны была пухліна шчытападобнай залозы. Пасля хваробы ён павінен быў рэгулярна прымаць гарманальны прэпарат, які замяшчае яе функцыі.
Яўгену перадалі неабходныя лекі ў ІЧУ, але да яго яны там не дайшлі. Хаця следчы тэлефанаваў у анкадыспансер даведацца, ці сапраўды чалавек стаіць на ўліку. І толькі праз тыдзень, як мужчыну перавялі ў СІЗА, яму перадалі прэпарат.
Беларускае Радыё Рацыя
