Больш за тону наркотыкаў канфіскавалі сёлета ў Беларусі



Аб’ём наркатрафіку праз Беларусь расце. Сёлета агульная вага канфіскаваных наркатычных і псіхатропных рэчываў ужо перасягнула праз тону. З іх 500 кілаграмаў знайшлі міліцыянеры, а астатнія 600 – пагранічнікі і мытнікі. Гэтыя лічбы 16 кастрычніка агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч.

– Колькасць канфіскаваных наркотыкаў і псіхатропаў павялічваецца паступальна з 2014 года. Гэта як „транзітныя” рэчывы, так і тыя, што распаўсюджваюцца ўнутры краіны. Прычым да названых вышэй лічбаў трэба дадаць яшчэ 1800 кілаграмаў, якія канфіскавалі нашы калегі ў Літве, Латвіі, Польшчы на знешніх межах нашай рэспублікі. Усё гэта прыназначалася альбо для Беларусі, або для перавалкі ў напрамку Расіі.

Найбуйнейшая партыя наркотыкаў, якую канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі ў гэтым годзе, была адлоўлена на мяжы Беларусі і Латвіі. Там знайшлі 10 кілаграмаў MDMA, 5 кілаграмаў мефедрону, 112 кілаграмаў гашышу і 4 кілаграмы какаіну. Усё гэта прыназначалася  на беларуска-латвійскім участку мяжы. Гаворка ішла аб 10 кг MDMA, 5 кг мефедрона, 112 кг гашышу і 4 кг какаіну. Усё гэта прызначалася для Расіі.

Што да перадазіровак са смяротным зыходам, то летась іх у краіне было зарэгістравана 30. У пераліку на 1 мільён чалавек ва ўзросце 15-64 гадоў гэты паказчык складае 4.6. Па дадзеных Арганізацыі аб’яднаных нацый, ён у 14 разоў меншы за літоўскі, у 17 – за расійскі і ў 72 – за амерыканскі.

zviazda.by