Больш за ўсё парушэнняў супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў выяўлена на Берасцейшчыны
У Беларусі трэці месяц дзейнічаюць адмысловыя санітарныя правілы для крамаў, рынкаў і грамадскіх месцаў харчавання. У першую чаргу яны датычаць гандляроў і персаналу кавярняў – гэта праца ў масках і пальчатках.
Кантроль за выкананнем санітарнага рэжыму ажыццяўляюць эпідэміёлагі ды Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваем толькі злосных парушальнікаў, – кажа лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:
– Па магчымасці мы стараемся па выніках рэйдаў, канешне, у першую чаргу папярэджваць, тлумачыць, раздаваць памяткі. Але так як гэты рэжым цягнецца ўжо даўно, усе дастаткова дасведчаныя, што трэба выконваць правілы. Ёсць парушальнікі, і ёсць парушальнікі злосныя, на якіх у нас складаюцца пратаколы.
Пакуль больш за ўсё парушэнняў супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў выяўлена ў крамах і кавярнях Берасцейшчыны. За гэта прадугледжаны штраф ад 30 да 500 базавых велічыняў.
Беларускае Радыё Рацыя