Боркаўскай сярэдняй школе – 50 гадоў
Сярэдняя школа ў Борках Бярозаўскага раёна адзначыла залаты юбілей. У 1965 годзе яна будавалася як васьмігадовая ў рэкордныя тэрміны – за паўгода. Але людзі 5 навакольных вёсак змаглі пераканаць кіраўніцтва раёна надаць школе статус сярэдняй. На жаль, колькасць вучняў за 50 гадоў, як і паўсюль у краіне, значна скарацілася. Пачынала вучыцца больш за 200 вучняў, цяпер толькі 90. За паўвека школа дала краіне каля паўтары тысячы розных добрых спецыялістаў і наогул прыстойных людзей:
– Я скончыла школу ў 1983 годзе. Цяпер працую тут намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
– Я працую ў Берасці ў трэцяй паліклініцы старшай медсястрой аддзялення.
– Я інжынер электроннай тэхнікі па адукацыі.
Афіцыйная частка сустрэчы доўжылася 3 гадзіны. Выступіла шмат гасцей і выпускнікоў школы, было шмат падарункаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя