Браканьер аштрафаваны на 13 мільёнаў за застрэленага лебедзя



У Быхаўскім раёне на возеры каля вёскі Гадылёва дзяржінспектары затрымалі паляўнічага-нелегала. Хлопец страляў з надзіманай лодкі па лебедзям. Як высветлілася, ён не толькі не меў ніякіх дакументаў на права палявання, але пры гэтым выкарыстаў незарэгістраваную стрэльбу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

6

1

Мужчына зрабіў некалькі стрэлаў і ў выніку здабыў аднаго лебедзя-шыпуна. За парушэнне Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў дачыненні да затрыманага распачаты працэс па ч. 1 арт. 15.37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях. Парушальнік можа быць аштрафаваны на суму да 50 базавых велічынь (7.500.000). Акрамя таго, яму прыйдзецца пакрыць каля 5 мільёнаў рублёў шкоды. А таксама адказаць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі. Быхаўскі РАУС праводзіць праверку па гэтым факце.