Браты Седзянеўскія паехалі “на хімію”



Браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія з Гародні, асуджаныя да адбывання пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу, паехалі адбываць “хімію”. Уладзіміра Седзянеўскага накіравалі ў Віцебск, Юрыя Седзянеўскага – у Гомель.

10 сакавіка суд Ленінскага раёна Гародні прысудзіў гарадзенцам: Надзеі Сцепанцовай 3,5 гады зняволення з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яе сястры – Жане Захаркевіч і братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім – па тры гады аналагічнага пакарання.

Абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і несправядлівым. Усіх звінавацілі паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа была за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Спробы аспрэчыць прысуд выніку не прынеслі.

Беларускае Радыё Рацыя