Брэнд HONAR прадставіў новую калекцыю адзення



Брэнд HONAR прэзентуе новую стылёвую калекцыю адзення.

EEdw1xxDaYg

Большая частка лінейкі прызначана для мужчын: марынаркі, порткі, саколкі ды кашулі. Таксама прысутнічаюць і мадэлі для жанчын. Калекцыя з’яўялецца развіццём ідэй, што брэнд заклаў яшчэ падчас паказу на Беларускім тыдні моды ў 2014 годзе: сучаснае адзенне з нацыянальнымай рысай.

Сузаснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: “Сваёй дзейнасцю і гэтай прэзентацыяй мы гаворым, што ў нашай краіне ёсць, чым ганарыцца, як у мінулым, так і ў сучаснасці. Наш брэнд рухаецца ў кірунку вытворчасці сучаснага беларускага адзення, якое можна насіць штодзень. Сёння мы выпускаем поўныя камплекты адзення, каб у чалавека не было праблемаў, што з чым спалучаць, і штодзень насіць беларускае, сучаснае і стылёвае. Надалей мы плануем толькі пашыраць асартымент і не засяроджваць асноўную ўвагу толькі на арнаменце, але працаваць і над папулярызацыяй іншых элементаў строяў, што былі на тэрыторыі Беларусі. Праз сваю дзейнасць мы хочам, каб цікавасць да беларускага ўзрастала”.

Матэрыялы, што прымяняюцца для пашыву адзення пераважна натуральныя: бавоўна, лён, віскоза. Некаторыя мадэлі новай калекцыі эксклюзіўныя і выпушчаны ў колькасці 5-7 адзінак. Амаль на ўсіх мадэлях адзення прысутнічае беларускі арнамент. Ён размяшчаецца, як у звыклых месцах, так і ў нестандартных, напрыклад, на гузіках ці локцевых латках. Выпушчаны мадэлі і без арнамента. Пры выкарыстанні аўтэнтычных сімвалаў і стварэнні калекцыі аўтары кіраваліся дэлікатнасцю і мінімалізмам.

Мужчынскую лінейку адзення прэзентуе тэлевядучы і рэдактар часопіса ICON Аляксандр Яраслаўцаў, жаночую — спявачка і ды-джэй Таццяна Лукашэнка і фотамадэль Кацярына Коба.

Новая калекцыя ўжо паступіла ў продаж, набыць адзенне можна праз інтэрнэт-краму honar.by.

[Not a valid template]

budzma.by