Brutto вызначыліся з датай менскага канцэрта
Brutto вызначыліся з датай менскага канцэрта і падалі ў гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання.
Як распавёў прадзюсар гурта Антон Азізбекян, менскі канцэрт павінен адбыцца 27 траўня. А найбольш верагодным месцам правядзення мерапрыемства ён называе менскі Палац спорту. «Кіраўніцтва „Мінск-Арэны” і „Чыжоўка-Арэны”на нашы пісьмовыя запыты пакуль не адказалі, а ў Палацы спорту наша дата апынулася вольная», – кажа Азізбекян.
Апроч выступу ў сталіцы, у планах у Brutto правесці вясновы тур «Родны край» па некалькіх гарадах Беларусі.
Плануецца, што ўсе атрыманыя ад канцэрту грошы Brutto аддадуць на развіццё менскіх Дома міласэрнасці і Дома інвалідаў, якія клапаціліся пра бацьку Сяргея Міхалка.