„Брузгі”: вялікія перамены



Пункт мытнага афармлення „Брузгі-2” сустракае вялікай будоўляй, якая разгарнулася амаль на дзесяці гектарах. Тут узводзіцца транспартна-лагістычны цэнтр, які будзе звязаны непасрэдна з пунктам пропуску. Важны аб’ект плануецца пабудаваць ужо ў верасні.

6d8b4fdd7146273ccbd3a0e33d542bf4

На пакуль яшчэ агароджанай тэрыторыі практычна пабудаваны складскі корпус у 14 тысяч квадратных метраў, а таксама кафэ, дзве міні-гасцініцы, адміністрацыйна-бытавы комплекс.

Удасканалены «рэнтген» дазваляе без ускрыцця аўтамабіля з дапамогай рэнтгенаўскага выпраменьвання ўбачыць груз. Уся працэдура займае не больш за 15 хвілін.

Дарэчы, стацыянарны ІДК быў пабудаваны ў адпаведнасці з праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна». Фінансаванне вялося з двух крыніц: сродкі Еўразвяза (2 млн 450 тысяч еўра) і рэспубліканскага бюджэту.

Кардынальныя перамены чакаюцца пасля рэканструкцыі М-6. «Брузгі» увайшоў як мытны складнік у праект па мадэрнізацыі гэтага транзітнага калідора, які фінансуецца Сусветным банкам. Змены тычацца ў першую чаргу грузавога транспарту і пешаходаў, для якіх з’явяцца дадатковыя дарожкі. Чакаецца, што пасля мадэрнізацыі грузавік праз прапускны пункт зможа праехаць менш чым за дзесяць хвілін, калі не спатрэбіцца адправіць яго на «рэнтген». Каб дасягнуць такой прапускной здольнасці, праезная частка на мяжы павялічыцца да 5 палос у кожным кірунку.

Мытнае афармленне часткова будзе пераведзена з тэрмінальнай на канальную сістэму, для гэтага дадаткова змантуюць вагавымяральнае абсталяванне, усталююць модулі. Запрацуе таксама сістэма счытвання нумарных знакаў, палепшыцца відэаназіранне.

Зараз вадзіцелі па чарзе выходзяць з кабіны, каб перадаць дакументы супрацоўнікам мытні. А неўзабаве, не пакідаючы аўтамабіль, змогуць працягнуць паперы спецыялістам у акенцы, якія будуць узняты да роўню кабін грузавікоў.

З’явяцца дадатковыя палосы і для легкавых машын. А пешаходы атрымаюць свой доўгачаканы зручны калідор ад беларускага пункта пропуску да польскага. Працягласць такога маршруту складзе каля 2,5 кіламетры.

sb.by

Фота sb.by