Брытанская амбасада запатрабавала вызваліць Мацкевіча
Брытанская амбасада ў Менску выступіла ў падтрымку палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, які другі дзень трымае сухую галадоўку. „Асноўныя свабоды павінны паважацца і выконвацца. Вызваліце Уладзіміра!” — заяўляюць брытанскія дыпламаты.
Яны нагадваюць, што ў Беларусі ўжо 1081 палітвязень, а з лета 2020-га былі несправядліва арыштаваныя дзясяткі тысяч чалавек. „Усе несправядліва пазбаўленыя свабоды, усе, каго пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, а іх правы цалкам адноўленыя”.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч затрыманы паўгода таму па абвінавачанні ў падрыхтоўцы і ўдзеле ў дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Ён патрабуе адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе, завяршыць расследаванне і прызначыць дату суда. 11 дзён ён трымаў простую галадоўку, а цяпер другія суткі трымае сухую. Вядома, што за час галадоўкі Мацкевіч страціў 7 кг вагі, ён кепска пачуваецца. Тым не менш да яго не пусцілі доктара не з турэмнага персаналу і пастара.