Брытанцы знайшлі золата нацыстаў на затанулым караблі



Каля берагоў Ісляндыі ўдзельнікі брытанскай кампаніі Advanced Marine Services знайшлі на затанулым нямецкім караблі SS Minden каля чатырох тон золата, паведамляе Daily Mail.

Паведамляецца, што вартасць знойдзенага золата можа складаць каля ста мільёнаў даляраў. Кампанія звярнулася да ўраду Ісляндыі з просьбай дазволіць зрабіць у караблі адтуліну, каб дастаць скрынкі з золатам.

Мяркуецца, што золата магло належаць нацыстам і было ўзятае з банкаў Паўднёвай Амерыкі. Карабель затануў у 1939 годзе, калі накіроўваўся з Бразіліі ў Нямеччыну.

Паводле звестак выдання, калі карабель быў выяўлены брытанскім флотам, Адольф Гітлер загадаў затапіць судна, каб Вялікабрытанія не захапіла груз.

Беларускае Радыё Рацыя