БСДП (Грамада) хоча правесці ў Берасці шэсце



Заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства падалі ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Актывісты плануюць зладзіць дэманстрацыю пад лозунгам: „Дзяржава не выконвае абавязкі перад уласным народам”.

Кажа адзін з заяўнікаў шэсця, старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі:

– Мы не мяняем сваіх прынцыпаў, мы не мяняем сваіх каштоўнасцяў і штогод падаем на гэты дзень заяўку на дэманстрацыю. Дэманстрацыя мае адбыцца пад сацыяльна-эканамічнымі лозунгамі, менавіта ў абарону сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, якія зараз парушаюцца.

„Расце беспрацоўе, скарачаюцца працоўныя тыдні, цэны растуць, а заробкі змяншаюцца, падае ўзровень жыцця насельніцтва, а дзяржава пакуль не прымае адэкватныя меры для вырашэння сітуацыі”, – дадаў актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце