Пракуратура ў Берасці не хоча правяраць „будоўлю на касцях” (абноўлена)



Берасцейская пракуратура не хоча праводзіць самастойную праверку факту парушэння заканадаўства. Такія адказ атрымалі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Актывісты прасілі правесці праверку законнасці правядзення будаўнічых працаў і пракладкі інжынерных збудаванняў у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Старшыня абласной суполкі партыі Ігар Маслоўскі не згодны з адказам пракуратуры:

 – Пракуратура, як кажуць “умыла рукі”, яна перанакіравала наш зварот у Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт і ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну Берасця. 

“На наш погляд, справа цалкам падкантрольная нагляднаму органу, якім з’яўляецца пракуратура ў Рэспубліцы Беларусь”, – дадаў палітык.

***

Правесці праверку ў адносінах да будаўніцтва ў крэпасці просяць прадстаўнікі Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

„Прычынай звароту паслужыла правядзенне будаўнічых прац і пракладка інжынерных збудаванняў у мемарыяльным комплексе „Берасцейская крэпасць-герой””, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Берасцейцы ўжо ахрысцілі і далі назоў, што гэта будуецца цэнтр на касцях – гэта ўдалося пабачыць на ўласныя вочы, калі прыйшлі на месца, дзе адбываецца пракладка інжынерных канструкцый – ці то будзе каналізацыя, ці то гэта будзе нейкая ліўнёўка. Фактычна чалавечыя рэшткі былі згружаныя проста ў груду, знаходзіліся ў адкрытым доступе і нікога там не было.

„Такая сітуацыя – гэта проста непавага да продкаў, і менавіта такім чынам у нас будуецца новы патрыятычны цэнтр, што непрымальна”, – дадае Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце