БСДП „Грамада” рыхтуе канферэнцыю ў Пінску



Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя „Грамада” рыхтуе ў Пінску агульнагарадскую канферэнцыю. На яе будуць запрошаныя не толькі сябры партыі, але і ўсе неабыякавыя.

Старшыня пінскай арганізацыі „Грамады” Вераніка Іванова адзначыла, што пытанні ўдзымуцца розныя, але перадусім яны закрануць лакальныя праблемы:

– Мы будзем размаўляць пра агульнагарадскія, агульнарэспубліканскія праблемы. Мы хочам прыцягнуць, скажам так, інфармацыйныя выступленні, як нашых сябраў партыі, так і іншых неабыякавых людзей. Таксама будзе фармат адкрытага мікрафона, таксама мы хочам арганізаваць дыялог. Да канца агучыць павестку дня на сёння мы не гатовыя.

Суразмоўца дадае, што на мерапрыемства будуць запрошаныя госці з Берасця і Менску. Плануецца зрабіць відэазапіс канферэнцыі і выкласці яго ў сеціва.

Беларускае Радыё Рацыя