БТ паказала чарговую страшылку пра „Белы легіён”
Увечары 12 красавіка ў эфіры канала «Беларусь-1» выйшла «расследаванне», прысвечанае нашумелай «справе патрыётаў».
Скрыншот tvr.by
Прэмʼернае выданне тэлефільма ATH «для шырокага кола насельніцтва» пад назваю «Белы легіён – чорныя душы» паказалі ў вечаровым эфіры дзяржаўнага тэлеканала.
Гледачам паказалі цёплы прыём спадарыні А. у пасольстве Беларусі ў Нямеччыне, а таксама, перакрыты бэлькаю, ліст дзе можа быць напісана ўсё, што заўгодна.
Скрыншот tvr.by Тая самая беларуска фрау А.
Таксама вельмі цікава вызлядаюць субтытры размовы са спадарыняй А. Якая група выкарыстае адмысловую тэхніку падчас марша?
Праехаліся і па незалежных медыях: «польскаму тэлеканалу Белсат», «радыё Свабода», нават tut.by узгадалі. Незалежныя медыі, кажа БТ, «занялі подлую пазіцыю»: мала таго, што рабілі наўпросты з месца падзеяў, дык пасля таго, як з’явілася інфармацыя пра падрыхотоўку масавых закалотаў, усё роўна заклікалю людзей на вуліцы, у пасткі.
Прайшліся і па замежных журналістах: маўляў, няма чаго сюды прыязджаць, у свеце дастаткова другіх кропак пратэстнага руху. Таму і ўехалі дадому з пустымі рукамі.
Папалі на накавальню і эмігранты: Радзіна, Мілінкевіч, Бандарэнка. Не абыйшлося без абвінавачванняў у адрас лідараў дзеючай апазіцыі.
Калі верыць тэлефільму АТН, то лідары беларускае апазіцыі зрабілі ўсё магчымае, каб не быць на волі на Дзень Волі. Паводле аўтараў фільма, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Павел Севярынец і іншыя адмыслова паехалі ў невялічкія гарады, каб іх арыштавалі. Бо не змаглі дамовіцца пра план дзеянняў на Дзень Волі са спадаром Статкевічам.
Дарэчы, і сам Мікола Статкевіч, паводле аўтараў, скрываўся на кватэры ў сябра па партыі, і за гэты час «сачыніў байку пра засценкі КДБ».
У фільме выкарыстаныя кадры дапросу Андрэя Комліка-Ямаціна, які апошнім часам займаўся адраджэннем этничных традыцый, менавіта, вышыванкамі. Паводле жонкі Андрэя, ён выйшаў выбрасіць мусар і не вярнуўся.
Паводле рэжысёра фільмў, спадар Андрэй нібыта сцвярджае, што праходзіў падрыхтоўку на баевіка ва Украіне.
Узгадалі і пра Курапаты. Маўляў, хлопцы не адстойвалі інтарэсы сваякоў загінулых і ніяк не абаранялі тэрыторыю ахоўнай зоны нацыянальнага некропалю, а вырашылі разгарнуць намётавы гарадок, каб чарговым разам націснуць на ўладу.
Бачна, што тэлефільм разлічаны на запалохванне ўражлівых грамадзянаў, якія глядзяць БТ без самацэнзуры, але больш – на сталае пакаленне, для якіх экспертамі ва ўнутранай і вонкавай бяспецы з’яўляюцца актор Уладзімір Гасцюхін і музыка Анатоль Ярмоленка.
Таксама ў кадры некалькі разоў з’яўляўся псіхолаг, які аднім пытаннем дазнаецца ў прадаўца шаўрмы ў Маскве, ці не з кашакоў робіцца ежа. Так, прынамсі, ён дадаў пасля прагляду інтэрвью Уладіміра Някляева, якое ён даў з лякарні ў Берасці; і абагульніў – народны паэт хлусціць!
Спадар псіхолаг, імя якога пакуль засталося пытаннем, ацаніў па промароліку, што ў спартовым клубе Патрыёт дзецям прамывалі мазгі:
Трывогу выклікае візуальный І гукавы шэраг. Гэта ролік падрыхтоўкі шахідаў, – кажа невядомы псіхолаг.
Напрыканцы, як кажуць, без каментара, цытата вядоўцы, які каментуе хапун на Дзень Волі:
25 сакавіка людзей акуратна ізымалі з вуліцы.
Таму беларусы мусяць быць удзячныя міліцыі за «лёгкую прагулку» і некалькі часоў у пастарунках.