Будоўля ля Курапатаў афіцыйна спынена
Міністэрства культуры Беларусі пацвердзіла: будоўля каля Курапатаў спыненая. Такі адказ атрымала актывістка ініцыятывы «За выратаванне Курапатаў» Ганна Шапуцька.
Нагадаем, 22 лютага Шапуцька перадала ў Міністэрства культуры зварот-патрабаванне спыніць будаўніцтва ў ахоўных зонах мемарыяла Курапаты і вызначыць, як такое будаўніцтва стала магчымым, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Пад ім паставілі подпісы Уладзімір Рамановіч, Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс, Андрэй Мельнікаў, Антон Матолька і іншыя. Пратэсты супраць будоўлі працягваліся цягам двух тыдняў. Абаронцы разбілі намётавы лагер, адбываліся сутчкі з будаўнікамі і супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.
Беларускае Радыё Рацыя