„Будуць правакацыі, накіраваныя на Украіну”
Ад краінаў-тэратыстаў і ад тэрарыстычных груповак расейцы вучацца вельмі добра.
Яны не хочуць нічога рабіць, а толькі ваяваць, знішчаць ды забіраць чужыя рэсурсы, – у гэтым перакананы беларус Мікіта Пастухоў, які ў ваенны час працягвае знаходзіцца ва Украіне:
– Магчыма, мы хутка пабачым вушы Расеі, якія тырчаць з гэтага канфлікту ў Ізраілі. Таму, я думаю, што будуць правакацыі, накіраваныя на Украіну, пастаўкі зброі заходняга ўзору палесцінцам з абвінавачваннем таго, што гэта Украiна пастаўляе і прадае, таму быццам і вылезлі тэрарысты. І гэта будзе выкарыстана Расеяй напоўніцу.
Беларус Мікіта Пастухоў дадаў, што на фоне вайны ў Ізраіле вайна ва Украіне набыла новы кантэкст. Цяпер бачна, хто выступае спонсарам тэрарыстычных дзеянняў у дачыненні да мірных людзей.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя