Будынак базыльянскага кляштару пабялілі
У савецкія часы ў будынку былога базыльянскага кляштару ў Воршы жылі людзі, месціліся майстэрні мастакоў, у сутарэннях быў хакейны клуб і склады.
У 2006 годзе будынак перадалі праваслаўнай супольнасці і пабудавалі побач праваслаўную капліцу.
Больш за 10 гадоў кляштарны будынак стаяў без даху, але ў 2017 годзе дах з’явіўся і гістарычны будынак закансервавалі.
Цяпер будынак пабялілі, напэўна для таго, каб менш нагадваў „руіну”.
Беларускае Радыё Рацыя