Будынак Следчага камітэта ў Менску абнеслі агароджамі
Будынак Следчага камітэта на вуліцы Фрунзе каля плошчы Перамогі ў Менску абнесены агароджамі з усіх бакоў.
Туды сёння выкліканыя Павел Латушка (а 10:00), а заўтра – Святлана Алексіевіч (а 14:00).
У мінулыя дні выкліканых на допыты сяброў Каардынацыйнай рады суправаджалі групы салідарных прыхільнікаў. Як паведамлялася ў сувязі з дзейнасцю рады распачатая крымінальная справа.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by
