Будзе помнік ахвярам савецкіх партызан



Сябры Слонімскага грамадзянскага цэнтра распачалі збор сродкаў на помнік ахвярам савецкіх партызан у гады Другой сусветнай вайны. Над помнікам ужо ідзе праца і ён будзе ўстаноўлены ў вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна на магіле сям’і Васіля Струпаўца (1928-2000).

Васіль быў адзіным сведкам злачынстваў лясных бандытаў над мірным насельніцтвам, ён схаваўся пад печчу і выжыў пасля расстрэлу яго сям’і (бацькі, маці, братоў і сястры) у красавіку 1943 года.

Аж да самай смерці шукаў праўды і справядлівасці, дамагаўся суду над злачынцамі-партызанамі.

Помнік у вёсцы Якімавічы плануецца паставіць сёлета ў верасні-кастрычніку.

Таму сябры Слонімскага грамадскага цэнтра звяртаюцца па дапамогу (кіраўнік Віктар Марчык, тэлефон +37529 615-32-21).

 

Беларускае Радыё Рацыя