«Бульбаш-хол» у Курапатах адкрыецца ўжо праз месяц
Будынак, вядомы як «Бульбаш-хол» на мяжы з Курапатамі, рыхтуецца да адкрыцця, як паведамляе “Белсат”. Комплекс адкрыецца ўжо праз месяц.
Нагадаем, скандал вакол будаўніцтва «Бульбаш-холу» распачаўся восенню 2012 года, калі грамадскія актывісты даведаліся пра тое, што рэстаранны комплекс з’явіцца побач з курапацкімі крыжамі. Прадстаўнікі грамадскасці сцвярджалі, што забудоўшчык парушыў заканадаўства: будынкі былі ўзведзены на тэрыторыі ахоўнай зоны Курапатаў. З гэтым пагадзілася Генеральная пракуратура Беларусі. І будоўлю закансервавалі. Але ў 2013—2014 гг. камісія Міністэрства культуры прыняла шэраг рашэнняў аб скарачэнні межаў ахоўнай зоны Курапатаў — фактычна межы былі скарэктаваныя акурат пад «Бульбаш-хол» (забудова была выведзена з ахоўнай зоны). У СМІ некалькі разоў з’яўлялася інфармацыя, што «Бульбаш-хол» (няхай і пад іншай назвай) хутка распачне сваю працу, але ні летась, ні пазалетась гэтага не адбылося.
Фота: „Белсат”