Бяляцкі: Спадзяемся, што грамадства даб’ецца такі справядлівасці.
Каб дэмакратычныя каштоўнасці сталі нормай беларускага жыцця, патрэбны мірны і настойлівы ціск на кансерватыўны беларускі рэжым. Так лічыць старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:
— Мы працягваем сваю працу і спадзяемся, што беларускае грамадства ў рэшце рэшт даб’ецца такі справядлівасці. Мы робім дзеля гэтага ўсё магчымае, хоць у мяне ёсць выразнае разуменне, што толькі сіламі праваабаронцаў ці грамадскіх актывістаў сітуацыю ў Беларусі не змяніць. Да гэтага мае далучыцца як мага большая колькасць беларускага грамадства.
Паводле Бяляцкага, праваабаронцам заўсёды будзе праца. Нават, калі зменіцца палітычны лад. А тым больш пры існуючым рэжыме, калі рэпрэсіўныя нормы беларускага заканадаўства і практыка іх ужывання застаюцца ў сіле.
Цалкам гутарку з Алесем Бяляцкім слухайце ў далуаным аўдыёфайле.
Беларускае Радыё Рацыя