Белыя плямы гісторыі: Польскія калгасы на Талачыншчыне



Багіня гісторыі Кліо, як вядома, схільная да стварэння “белых плямаў” ды замоўчвання сваіх сакрэтаў – часам на дзесяцігоддзі. Так нядаўна Талачынскі раён Віцебшчыны адзначаў 90-годдзе свайго ўтварэння.

У яго склад перашапачаткова ўваходзіла 17 сельсаветаў. Але з сучаснага спісу, надрукаванага ў “вертыкальнай” газэце “Наша Талачыншчына”, “выпаў” адзін з іх – Мархлеўскі. Які ў 30-я гады мінулага веку меў статус “польскй нацыянальнай аўтаноміі”. Пра гэта карэспандэнт “РР” гутарыў з талачынскім актывістам Мікалаем Петрушэнкам.

– Палякі жылі тут даўно, у 30-ыя гады яны аб’ядналіся ў польскі калгас. Усе паперы вяліся на польскай мове. Польскі сельсавет існаваў з 1935 па 1937 год. Калі па лініі НКВД былі атрыманыя звесткі, што польскі сельсавет стаў “пляцоўкай для загавару супраць савецкай улады” , тады яго і расфамавалі. З гэтага часу яго ніхто не ўзгадвае.

Між іншым, тутэйшыя краязнаўцы плануюць надалей даследаваць гісторыю росквіту ды знікнення польскай нацыянальнай аўтаноміі на Талачыншчыне. Але цяпер ужо – у дзяржаўных архівах ды з дапамогай старажылаў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя