Бярэзіна знесла плынню дзяўчынку і мужчыну
У Рэчыцкім раёне плынню ракі Бярэзіна знесла 11-гадовую дзяўчынку і 42-гадовага мужчыну.
Гэта здарылася прыблізна ў 20.00 6 жніўня.
Як паведаміў БелаПАН вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі „Асвода” Сяргей Касцючэнка, мужчына з дачкой — жыхары вёскі Горваль Рэчыцкага раёна. Яны адправіліся вечарам на бераг Бярэзіны. У кампаніі была суседская дзяўчынка, таксама 11 гадоў, і 22-гадовая сяльчанка.
Папярэдне ўстаноўленае, што спачатку яны ішлі па мелі, затым трапілі ў плыню. Жанчына і адна з дзяўчынак, дачка 42-гадовага мужчыны, здолелі выбрацца. Мужчыну і другую дзяўчынку знесла плынню. Вядуцца пошукавыя работы.