Бяроза падтрымала “Хартыю-97”



Шырокафарматныя плакаты і ўлёткі з’явіліся на вуліцах горада. Улёткі з патрабаваннем разблакаваць “Хартыю-97” і інструкцыяй, як яго абыйсці, зацікавілі неабыякавых гараджан.

Адзін з прыхільнікаў “Хартыі” лічыць, што гэта пасыл уладзе, якая паказала сваю слабасць. Зараз забараніць нешта ў інтэрнэце немагчыма, кажа жыхар Бярозы:

– Я чытаю “Хартыю-97”. Мне падабаецца, што на ёй ставіцца праўдзівая інфармацыя. Яна аб’ектыўна асвятляе ўсе пытанні. З’яўленне гэтых улётак гаворыць пра тое, што ўсё ж такі народ неабыякавы да таго, што ўлада спрабуе пазбавіцца ад гэтага сайта. Але я думаю, што сайт гэты будзе жыць.

Паводле мужчыны, сорамна за ўладу, якая ў цэнтры Еўропы робіць наступ на свабоду слова. Гэта проста ганебна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя