Бяроза падтрымала Тыдзень супраць смяротнага пакарання
Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падтрымалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які праводзяць беларускія праваабаронцы з 5 кастрычніка. Удзельнікі Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Бярозе правялі раз’ясняльную работу з людзьмі і раздалі 300 асобнікаў спецвыпуску “Народнай волі” на вялікім рынку горада.
“Трэба з людзьмі працаваць, каб у людзей нават не ўзнікала думкі забіваць чалавека,” – кажа ўдзельніца Тыдня супраць смяротнага пакарання, грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч:
– Статыстыка паказвае, што гэта не дае эфекту. Такім чынам і мы бяром на сваю душу грэх. Грамадства асуджае на смяротнае пакаранне, забівае. Няхай сабе забівае забойцу, але ж гэта таксама забойства.
Паводле ўдзельнікаў Тыдня супраць смяротнага пакарання, мерапрыемства прайшло эфектыўна. Меркаванне многіх людзей пасля размовы мянялася на вачах, “Народную волю” бралі з задавальненнем, і было шмат такіх, хто сам прасіў газету.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза