Бяроза рэагуе на пандэмію без панікі



Масавага нашэння масак няма, як і патрэбнай падчас COVID-19 дыстанцыі паміж людзьмі. Магчыма, таму што ў афіцыйных мас-медыя адсутнічае страшнае слова “каронавірус”, а гучаць больш мяккія “ОРВІ”, “грып“, “інфекцыя”.

„Няма практычных парад як сябе паводзіць падчас пандэміі, якія павінны гучаць штодзённа”, – кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Калі парацэтамол ёсць ў аптэкаў, то масак няма, як і  антысептыкаў. Трэба адзначыць, што ў большасці крамаў гандляры ў масках, пальчатках, у большасці крамаў ёсць  антысептыкі, не ўбачыў толькі ў “Кумпячку” ў Паўночным гарадку. Частка людзе перастала відацца за руку.

Паводле Сяржука Русецкага, калі верыць афіцыйным дадзеным, якія былі агучаны 6 красавіка на сайце berezaCiti.by галоўным урачом Бярозаўскай райбальніцы, каронавірус у раёне не выяўлены. На амбулаторна-паліклінічным звяне пад назіраннем знаходзяцца 125 чалавек. У інфекцыйным аддзяленні – 5 чалавек, у тэрапеўтычным – 25 чалавек з дыягназам пнеўманія.

Беларускае Радыё Рацыя