Бярозаўчане актыўна галасуюць
Бярозаўчане галасуюць вельмі актыўна, лічыць назіральнік на выбарчым участку № 10 у Бярозе Таццяна Тарасевіч. Хаця радасці ў людзей ад чарговых выбараў не заўважна. Бальшыня галасуе па загаду кіраўніцтва. Некаторыя сваю незадаволенасць выказваюць перад выбарчай камісіяй услых, кажа Таццяна Тарасевіч:
– Мужчына сказаў, што на працы яго прымусілі, ён абураўся, вось вам трэба набраць 50% на датарміновым галасаванні, таму і прымушаеце. І чаму мы павінны галасаваць? Хаця я не сказала б, што ён, як грамадзянін, сталы і вольны. Трэба гаварыць, трэба бараніць свае правы. Я разумею, што начальніку нічога не зробіш. Але сказаць, што пайду галасаваць 11-га, у асноўны дзень галасавання, то можна гэта сказаць. Хаця б нешта зрабіць.
За два з паловай дні датэрміновага галасавання на ўчастку №10 прагаласавала 300 чалавек. На думку Таццяны Тарасевіч, пакуль будзем хадзіць на выбары па ўказцы начальнікаў, не трэба спадзявацца на перамены да лепшага.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя