Бярозаўчане падпісваюцца за Святлану Ціханоўскую



У Бярозе з 10-й раніцы праходзіць збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Нягледзячы на моцны дождж, цэлы дзень людзі ідуць да зборшчыкаў.

Моладзь прыехала з Белаазёрска, каб аддаць свае подпісы, бо туды зборшчыкі не патрапяць. Людзі ставяць свае подпісы не толькі за Святлану, яны такім чынам выказваюць салідарнасць з арыштаваным Сяргеем Ціханоўскім і яго паплечнікамі. Людзі смела выказваюцца, бачна, што перасталі баяцца:

– Але ўсіх яны не перасадзяць. Пайшлі б яны вельмі далёка.

– Не трэба баяцца.

– За 26 гадоў, як вы думаеце, надакучыў ён нам, ці не. Ужо горш горкай рэдзькі.

– Перадусім аддаем голас супраць “таракана”, як, у прынцыпе, і ўся Беларусь, 80 працэнтаў дык дакладна.

– Галасы аддаем у першую чаргу ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага, каб не было такіх бязумных правакацый. Ну і супраць дзеючай улады. Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!

Пасля 17-й гадзіны, калі людзі выйшлі з працы, чарга моцна павялічылася. Сілавікоў у форме не было відаць. Побач збіралі подпісы за Валерыя Цапкалу і Сяргея Чэрачаня. Зборшчык подпісаў за Ціханоўскую папрасіў людзей падтрымаць і іх.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя