Бярозаўчане павіншавалі з днём народзінаў Сяргея Ціханоўскага



Бярозаўчане ў канцы акцыі не забылі павіншаваць блогера-палітвязня Сяргея Ціханоўскага з днём народзінаў.

Людзі дружна скандавалі  і, як сімвал Сяргея, – ускідвалі руку, сціснутую ў кулак, уверх.

Гаворыць адна з удзельніц акцыі:

– Святлана Ціханоўская не змагла даехаць да нас, жыхароў горада Бярозы. Але яна нам абяцала, што як стане прэзідэнтам, першы горад, у які яна прыедзе, гэта будзе Бяроза, разам з Сярожам Ціханоўскім. Сяргей, з днём нараджэння! Віншуем!!!

Пасля віншавання людзі разыходзіліся групамі. Трэба адзначыць, каторы дзень пратэстоўцы не бачаць побач міліцыі і ціхароў. Перамяшчацца групамі з аднаго месца на другое больш бяспечна.

Беларускае Радыё Рацыя