Бярозаўчане рыхтуюцца да зімовых святаў



Бярозаўчане рыхтуюцца да зімовых святаў – дня Божага нараджэння, Новага году. Рыхтуюцца, хто як умее, каму і як дазваляе кашалёк. Настрой у большасці перадсвяточны. Яго падмацоўвае снежная зіма з невялікімі маразамі.

Людзі чакаюць святочных цудаў, нягледзячы на нялёгкія часы. Святы ёсць святы, кажуць жыхары Бярозы:

– Рыхтуемся паціху, купляем смачныя прадукты.

– Я толькі па пятніцах пашчу. Елку ставім, дзецям рыхтуем падарункі.

– Тут на харчаванне ледзь заробіш. Цяжкі цяпер час. У мяне ўсё жыццё пост. Я ўсё жыццё не даядаю і не дасыпаю.

– Штосьці з ежы падрыхтую. У царкву трэба будзе схадзіць.

– Вучым вершы. Малюем паштоўкі святочныя.

– Рыхтуемся гасцей прымаць, частаваць іх.

– Для мяне важна духоўна адзначыць свята, а не забіваць свой страўнік.

З кожным годам адзначэнне гэтых святаў усё больш праходзіць на аснов  вяртання мінулых народных традыцый. Гэта калядаванне з песнямі і пастаноўкамі, пераапрананнем і віфліемскай зоркай. У гэтым прымаюць удзел дзяржаўныя ўстановы.

Беларускае Радыё Рацыя