Бярозаўскай міліцыі «ўрэзалі» апетыт
Бярозаўская міліцыя была вымушана перагледзець свой рахунак (больш за 4 мільёны рублёў) за абслугоўванне пікету 27 ліпеня. Прычынай стала парушэнне пунктаў дамовы, заключанай з заяўнікамі пікету. Але гэта адбылося пасля скаргі ў Міністэрства ўнутраных спраў.
З новым рахункам (каля 3 мільёнаў рублёў) заяўнікі таксама не пагадзіліся. На іх думку, і гэты рахунак быў завышаны на мільён у параўнанні з калькуляцыяй заяўнікаў, кажа адна з удзельніц перамоваў па змяненні рахунка Таццяна Тарасевіч:
– Не ўсе паслугі з іх боку былі нам прадстаўлены. Гэта хутчэй кот у мяшку: хтосьці дзесьці ходзіць, то за стадыёнам гуляе, то ў машыне сядзіць на невядомай адлегласці. І гэта ахова!? Мы не замаўлялі такой аховы.
Пасля дзвюх з паловай гадзін перамоў і такога ж перапынку бакі прыйшлі да паразумення. Сышліся на тым, што першапачатковая сума была зменшана на 2 мільёны рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза