Бярозаўская ўдарніца па зборы подпісаў за Таццяну Караткевіч



Ударніцай па зборы подпісаў за Таццяну Караткевіч у Бярозаўскім раёне аказалася грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч.

tacciana tarasevicz

Яна назбірала 648 подпісаў з 1131 па раёне. Актывістка старалася і зрабіла гэта з-за жадання перамен:

– Я лічу, што наша краіна вартая пераменаў. Бо што ж гэта?.. Адныя мы засталіся: знаходзімся ў цэнтры Еўропы, а так дрэнна жывём.

Кожны подпіс ёй даўся нялёгка. Гэта не ў параўнанні з тым, як збіралі за Аляксандра Лукашэнку, кажа Таццяна Тарасевіч:

– За Аляксандра Лукашэнку і на працы подпісы збіралі. І былі такія людзі, якія не ведалі нават, за каго падпісаліся. Адна жанчына сказала, што здагадалася, што гэта было за Аляксандра Рыгоравіча, але ёй нічога не сказалі. На працы збіралі толькі за яго.

Таццяна Тарасевіч лічыць, што гэта няроўныя ўмовы для прэтэндэнтаў у кандыдаты і парушэнне Выбарчага кодэкса.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза