Бярозаўскія актывісты паўдзельнічаюць у шэсці на Дзяды ў Курапатах
Бярозаўскія актывісты прымуць удзел у шэсці на Дзяды ў Курапатах. Наведваць Курапаты пад час Дзядоў стала іх даўняй традыцыяй. У гэтым годзе за сродкі актывістаў устаноўлены імянны крыж ад бярозаўчан.
На верхнім канцы крыжа – выява бел-чырвона-белага сцяга. Пазначаны гады расстрэлаў бязвінных ахвяр палітычных рэпрэсій: 1937-1941. Ёсць надпіс : памяці бярозаўчан, кажа сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Андрэй Кавалевіч:
— Ад Бярозы усталявалі адзін. Але там яшчэ ад віцяблян і яшчэ ад некалькіх райцэнтраў усталявалі крыжы. Мы лічым сваім абавязкам ушанаваць памяць нявінна закатаваных і забітых людзей у Курапатах.
Паводле Андрэя Кавалевіча, іх крыжы стаяць на галгофе Курапат, хораша ўпісаліся ў народны мемарыял. Псуе гарманічны выгляд, на думку яго аднапартыйцаў, усталяваны там жа ўладамі знак. Які патрэбна было паставіць унізе.
Беларускае Радыё Рацыя