Бяроза: адмова ў пікеце чыноўнікамі неабгрунтаваная і надуманая



Бярозаўскія чыноўнікі не далі дазволу праваабаронцам і грамадскім актывістам на пікет 25-га жніўня. Нібыта ў гэты дзень на стадыёне будзе праходзіць іншае мерапрыемства, на якое збяруцца гледачы. Хоць просьба была даволі сціплай: дазволіць месца для 10-ці чалавек каля ўваходу на стадыён, кажа адна з заяўніц пікету Таццяна Тарасевіч:

–     Гэта проста абсурдная прычына адмовы. Бо гледачоў няма ўвогуле, з міліцыяй райвыканкам сам павінен заключаць дамову. Нашы думкі мы не можам выказаць, бо ў нас не прытрымліваюцца Канстытуцыі. І нам не даюць ніякіх правоў на тое, каб мець сваё меркаванне.

Мэтай пікета было адзначэнне ўгодкаў надання Дэкларацыі незалежнасці Беларусі статусу Канстытуцыйнага закона, а таксама выказванне пратэсту супраць размяшчэння расейскіх ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі і патрабаванне вызвалення палітычных вязняў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза